Арт-Караван
“Арт-Караван” на возеры Сялява
2 чэрвеня 2018 года на возеры Сялява ў Крупскім раёне пройдзе фэст сучаснага мастацтва “Арт-Караван”.
Па сутнасці – гэта культуралагічны дэсант творчых людзей пад дэвізам “Культура з мінскіх прастораў на прасторы Беларусі”. Выразнай адметнасцю “Арт-Каравана” з’яўляеца магчымасць адпачыць на прыродзе ўсёй сям’ёў з культурна-пазнавальным зместам.
У літаратурна-музычнай і забаўляльнай праграме вас чакаюць выступы вядомых беларускіх літаратараў, бардаў, музычных калектываў, мастацкі перформанс, танцы, выстава сярэднявечнай зброі і шляхецкія забавы, песні пад гітару ля вогнішча, пачастунак ад нашана кухара, намётавы гарадок, фотазоны і шмат іншых цікавостак. А таксама неверагодная прыгажосць аднаго з буйнешых азёраў Беларусі – возера Сялява – тут для вас адкрыецца новы свет, дзе сціраецца мяжа паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца яднанне з прыродай!
Для гасцей “Арт-Каравана” усе паслугі “Кэмпінга №1” бясплатныя – месцы для намётаў або пікнікоў, аўтакэмпераў і караванаў, стаянка для аўто, электрычнаць, вада, кухня самаабслугоўвання, дровы для вогнішча.
Ну і канешне ж сам заезд і ўваход на “Арт-Караван” таксама вольны.
Чакаем вас 2 чэрвеня 2018 года на “Арт-Караване” на возеры Сялява: “Кэмпінг №1”, в. Калодніца, Крупскі раён, Мінская вобласць. Каардынаты GPS: 54.543696°N, 29.173997°E.
Арганізатары “Арт-Каравана”: культурніцкая пляцоўка “Прастора.Бай”, Саюз кэмпінгаў Беларусі, аддзел культуры Крупскага райвыканкама пры падтрымцы Праграмы малых грантаў амбасады ЗША.
Кантакты: +375 29 856-42-01, paperus@prastora.by
Сачыце за нашымі абвесткамі і навінамі ў фэйсбук.